18 лютага курс долара знізіўся на 298 рублёў, курс еўра — на 353
![18 лютага курс долара знізіўся на 298 рублёў, курс еўра — на 353](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/408003051ria600.jpg.webp?itok=V9nI-Yn_)
У чацвер, 18 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 298 рублёў і складае 21 616 (такі курс быў у пачатку лютага), курс еўра знізіўся на 353 — да 24 085 рублёў. Што да расійскага рубля, дык яго курс вырас — з 281,10 да 286,26 беларускага.
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.
Як паведамляла Еўрарадыё,17 лютага долар вырас на 228 рублёў, еўра — на 247, курс расійскага рубля знізіўся з 284,32 да 281,10 беларускага.
![18 лютага курс долара знізіўся на 298 рублёў, курс еўра — на 353](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-02-18v123344.png)
![18 лютага курс долара знізіўся на 298 рублёў, курс еўра — на 353](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-02-18v123423.png)
![18 лютага курс долара знізіўся на 298 рублёў, курс еўра — на 353](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-02-18v123353.png)
![18 лютага курс долара знізіўся на 298 рублёў, курс еўра — на 353](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-02-18v123403.png)