Вы тут

15 чэрвеня ў Маскве пройдзе пасяджэнне групы па беларуска-расійскай інтэграцыі

БЕЛТА

Пасяджэнне сумеснай групы па беларуска-расійскай інтэграцыі пройдзе ў Маскве 15 чэрвеня. Гэтая тэма абмяркоўвалася сёння падчас тэлефоннай размовы Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева, перадае БЕЛТА.

Размова адбылася з ініцыятывы беларускага прэм'ер-міністра. паведамляецца, што Румас павіншаваў свайго калегу з Днём Расіі. Таксама ён пацвердзіў запрашэнне кіраўніку расійскага ўрада на ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску.