15 чэрвеня ў Беларусі будзе да +28
![Спёка вяртаецца ў Беларусь / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/prahn-1406_0.jpg.webp?itok=FpzLEAa8)
Спёка вяртаецца ў Беларусь / Еўрарадыё
У чацвер, 15 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 вышэй за нуль, па поўначы краіны месцамі будзе 7-9 цяпла. Удзень прагназуецца +22...+28.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.