Вы тут

14 траўня будзе да +24 градусаў

pixabay.com

Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 14 траўня, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі чакаюцца навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны слабы, удзень пры навальніцах парывісты. 

Уначы будзе 5-11 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да 12-14 са знакам "плюс". Удзень прагназуецца ад +13 па захадзе Беларусі да +24 па паўднёвым усходзе.