14 красавіка курс долара вырас на 140 рублёў

14 красавіка курс долара вырас на 140 рублёў

У чацвер, 14 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 140 рублёў і складае 19 989, курс еўра знізіўся на 51 — да 22 485 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 301,52 да 301,07 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 13 красавіка, курс долара ЗША знізіўся на 15 рублёў і складаў 19 849, курс еўра знізіўся на 170 — да 22 536 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 299,45 да 301,52 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі