14 кастрычніка па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі
![14 кастрычніка па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/autumn-weather.jpg.webp?itok=aX1JlnWx)
У пятніцу, 14 кастрычніка, надвор'е ў Беларусі будзе фармавацца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону і халодных паветраных масаў. Па большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца замаразкі. Уначы тэмпература паветра апусціцца да -4 градусаў. Але ў асобных раёнах будзе ад +1 да +4°С.
У начныя гадзіны і раніцай у асобных раёнах Беларусі прагназуецца туман, магчымы слабы галалёд. Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 м/с. Днём чакаецца плюс 3-9 градусаў. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.