14 чэрвеня затрымалі пяць адвакатаў з Мінскай абласной калегіі

14 чэрвеня сілавікі затрымалі пяць адвакатаў з Мінскай абласной калегіі (Смалявіцкай юрыдычнай кансультацыі). Аднаго з іх, Вячаслава Чычына, ужо адпусцілі, паведамляюць праваабаронцы. Прозвішчы і лёс іншых адвакатаў высвятляецца.

Па некаторых звестках, прычынай затрымання адвакатаў стала перапіска ў іх працоўным чаце ("распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”).

У апошнія тыдні ўжо затрымлівалі адвакатаў. Анастасію Лазарэнка падазраюць у "зліве" персанальных звестак супрацоўнікаў ГУБАЗіКа. У траўні за краты трапіў Віталь Брагінец, быў затрыманы і Аляксандр Данілевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.