12 лістапада ў Беларусі будзе без ападкаў
![Восень у Беларусі / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadv-1111.jpg.webp?itok=9xBtnqAQ)
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У суботу, 12 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе заходні парывісты, удзень месцамі па паўночным усходзе да моцнага.
Уначы тэрмометры пакажуць 5-10 цяпла, удзень чакаецца +8...+14.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.