10 красавіка ў Беларусі будзе да +15

10 красавіка ў Беларусі будзе да +15

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 10 красавіка, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны. 

Уначы будзе -5...+2, удзень паветра прагрэецца да 6-13 вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым усходзе: уначы 3-8 са знакам "плюс", удзень 14-15 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі