Зюганаў пахваліў Лукашэнку за трансляцыю расійскіх тэлеканалаў

Зюганаў пахваліў Лукашэнку за трансляцыю расійскіх тэлеканалаў

5 верасня ў Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзем Зюганавым.

"Перш за ўсё, хачу вас павітаць на тэрыторыі сацыяльнай дзяржавы з сацыялістычнай ідэалёгіяй. Думаю, вам гэта блізка. Для мяне таксама", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. 

Лукашэнка назваў лухтой ідэю, што капіталізм — гэта адзіная сістэма, якая можа сёння існаваць. "Трэба проста працаваць і шанаваць людзей. Прыйдзе час, калі мы пашкадуем, што ўсё з мінулага перакрэслілі", — удакладніў ён. Кіраўнік Беларусі дадаў, што Беларусь стараецца трымацца ў цяперашніх умовах, але без Расіі было б цяжкавата.  

Зюганаў пагадзіўся з тым, што сёння краіны не могуць паўнавартасна развівацца ў адзіночку. Ён пахваліў Лукашэнку за тое, што ў Беларусі транслююцца расійскія тэлеканалы: "Я звярнуў увагу, вы ўсё паказваеце. Хоць часам папракаюць, вы абсалютна ўсе паказваеце". На гэта Лукашэнка заявіў: "Мы нічога не баімся, мы паказваем, як жыве наш "старэйшы брат", якія ідэі розныя групы людзей і партыі прапаведуюць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі