З'явіўся прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшы тыдзень: будзе да -25

З'явіўся прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшы тыдзень: будзе да -25

З'явіўся прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшы тыдзень. З яго вынікае, што пахаладанне пачнецца ў пятніцу. А ў чацвер, 4 лютага, амаль па ўсёй краіне прагназуюцца снег, мокры снег, у паўднёвых раёнах — з дажджом. На працягу сутак тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў марозу (па поўдні — ад -1 да +3, на поўначы ўначы — да -11).

У пятніцу, 5 лютага, у начныя гадзіны будзе ўжо ад -8 да -17 градусаў, удзень — 3-10 марозу. На Гомельшчыне чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-17 м/с. У суботу яшчэ крыху пахаладае, а ў нядзелю ўначы ўжо прагназуецца месцамі да -25. Марознае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі