Вы тут

З'явіўся каталог школьнай формы ад беларускіх прадпрыемстваў

Школьная форма для беларускіх дзяцей / minsknews.by

З'явіўся каталог калекцый школьнай формы ад беларускіх прадпрыемстваў. Яго апублікаваў канцэрн "Беллегпрам". У каталогу прадстаўлена не толькі адзенне, але і абутак, заплечнікі.

Больш за месяц таму міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што з 2023/2024 навучальнага года ў нашай краіне з'явіцца абавязковая школьная форма. Прычым, кожнай школе абяцаюць сваю форму. А генпракурор Андрэй Швед неяк прызнаўся, што ініцыятыва ўвядзення абавязковай школьнай формы належыць... Генпракуратуры.

Аляксандр Лукашэнка, падарожнічаючы па Беларусі, паабяцаў заняцца школьнай формай. "Павінна быць маса разнастайнасці. Не павінна быць як у савецкія часы", — гаварыў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.