Вы тут

Лукашэнка ўзяўся за школьную форму

Аляксандр Лукашэнка ў Аршанскім раёне / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўзяўся за школьную форму. Падчас паездкі ў Аршанскі раён, дзе яго цікавілі пытанні сельскай гаспадаркі, ён выказаўся і на гэтую тэму.

"Павінна быць маса разнастайнасці. Не павінна быць як у савецкія часы...,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Не трэба заганяць дзяцей у нейкую вузкую прастору... Абавязкова займуся гэтым пытаннем. І паглядзім па цане... Абяцаю, што ніхто там на кішэню працаваць не будзе".

Нядаўна міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што з 2023/2024 навучальнага года ў нашай краіне з'явіцца абавязковая школьная форма. Прычым, кожнай школе абяцаюць сваю форму.

"Не хвалюйцеся. Галоўнае, каб было каго ў апранаць гэтую вопратку", — сказаў Аляксандр Лукашэнка работнікам агракамбіната.

Генпракурор Андрэй Швед неяк прызнаўся, што ініцыятыва ўвядзення абавязковай школьнай формы належыць... Генпракуратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.