З'явіўся каляндар футбольнага чэмпіянату Беларусі 2015 года (відэа)

У аўторак, 10 лютага, у Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі 2015 года. Першы тур прызначаны на 10-11 красавіка. У ім сустрэнуцца: "Гомель" — "Белшына", "Нёман" — "Дынама" (Мінск), БАТЭ — "Славія", "Шахцёр" — "Слуцк", "Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама" (Брэст), "Мінск" — "Нафтан", "Граніт" — "Віцебск".

Аднак распачнецца сезон з матча за Суперкубак. 14 сакавіка яго правядуць салігорскі "Шахцёр" і БАТЭ. 21-22 сакавіка і 4-5 красавіка пройдуць матчы 1/4 фінала Кубка Беларусі.

Цалкам каляндар можна паглядзець тут. Ён даступны для спампоўвання на сайце Беларускай федэрацыі футбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі