З'явіўся анонс фільма пра Анатоля Капскага (відэа)

З'явіўся анонс фільма пра Анатоля Капскага (відэа)

З'явіўся анонс фільма пра Анатоля Капскага, які зняў тэлеканал "Беларусь 5". Кіраўнік ФК БАТЭ памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця пасля працяглай і цяжкай хваробы. Фільм, прысвечаны яго памяці, мае назву "А. Капскі. Жыццё за мару". Ён выйдзе ў эфір "Беларусь 5" у сераду, 31 кастрычніка, у 22:35.

У фільме будуць урыўкі з інтэрв'ю Капскага, а таксама выказванні пра яго іншых людзей: трэнераў, футбалістаў, журналістаў. Сярод іх — Юрый Пунтус, Уладзімір Беражкоў, Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Глеб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі