З'явіліся новыя кадры з апошняга сезону "Гульні тронаў"

З'явіліся новыя кадры з апошняга сезону "Гульні тронаў"

З'явіліся новыя кадры з апошняга сезону "Гульні тронаў". Яны ўключаныя ў відэаролік тэлеканала НВО, які прэзентуе галоўныя прэм'еры. На кадрах можна пабачыць абвал вялізнай сцяны, падрыхтоўку да апошняй бітвы — цмока ў небе, пашыхтаваных воінаў і ўражаную Арыю Старк.

“Гульня тронаў” — папулярны амерыканскі серыял у жанры фэнтэзі, створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых кантынентах ідзе крывавая барацьба за ўладу. Серыял выходзіць з вясны 2011 года. 7-ы сезон выйшаў на экраны ў 2017 годзе. Восьмы сезон "Гульні тронаў" стартуе ў сярэдзіне красавіка. Ён будзе складацца з шасці серый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі