Крывавая бойня з "Гульні тронаў" увойдзе ў гісторыю тэлебачання

Крывавая бойня з "Гульні тронаў" увойдзе ў гісторыю тэлебачання

Славацкі акцёр і каскадзёр Уладзімір Фурдзік, які выканаў у папулярным амерыканскім серыяле "Гульня тронаў" ролю Караля ночы, раскрыў падрабязнасці супербітвы ў фінальным восьмым сезоне. Як вядома, ён выйдзе ў 2019 годзе. Падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў Венгрыі Фурдзік сказаў, што крывавая бойня ўвойдзе ў гісторыю тэлебачання і сатрэ межы таго, што гледачы бачылі раней, інфармуе УНІАН.

Акцёр таксама адзначыў, што згаданая бітва будзе не ў апошніх серыях, а ў трэцім эпізодзе.

“Гульня тронаў” выходзіць з вясны 2011 года. Серыял створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых Марцінам кантынентах ідзе барацьба за ўладу, у бітвах удзельнічаюць нават цмокі. 7-ы сезон выйшаў на экраны ў 2017 годзе. У апошняй серыі, якая стала самай папулярнай (яна сабрала 16,5 мільёнаў праглядаў), праз вялізную сцяну прарываецца вялізная армія “зомбі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі