З'явілася заява наконт "вялізнага монстра" ў расійскай Арктыцы

Паводле паведамлення выдання "ЕвроСМИ", на глыбіні 1500 метраў спускавы даследчы апарат з навукоўцамі быў атакаваны монстрам. На апараце засталіся шматлікія ўвагнутасці і драпіны. Пры гэтым журналісты спасылаліся на дырэктара інстытута Леаніда Навумава. Аднак у аўторак ён абверг гэтую інфармацыю.



"Ніякага монстра не было, і ніхто камеру не трос, — цытуе словы расійскага навукоўца РІА "Новости". — Такога факту наогул не было. Я не ведаю, як маё імя трапіла ў гэты артыкул".



Паводле слоў Леаніда Навумава, такой інфармацыі ён нікому не даваў.



Разам з тым, напярэдадні ананімны супрацоўнік Інстытута праблемаў марскіх тэхналогій РАН заявіў, што навукоўцы ўпершыню пабачылі вялізнага монстра ў 2007 годзе.



"Тады сапраўды было атрымана некалькі здымкаў марскога дна, на якім была відаць неапазнаная істота, — распавёў навуковец, які захаваў ананімнасць. — Але вывучаць арганізмы — справа біёлагаў, а не нашых спецыялістаў. І далей даследаванні не праводзіліся. Так, былі атрыманыя цікавыя фотаздымкі, але аб нейкім навуковым адкрыцці казаць не прыходзіцца".

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі