З'явілася відэа здарэння з беларускай у рымскім метро

З'явілася відэа здарэння з беларускай у рымскім метро

У інтэрнэце з'явіўся відэаролік, які зафіксаваў здарэнне з беларускай у рымскім метро.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 ліпеня на станцыі "Тэрміні" 43-гадовую беларуску заціснула дзвярыма, калі яна хацела ўскочыць у вагон метро. Усярэдзіне вагона апынулася рука жанчыны з торбай. Машыніст паехаў і цягнік пацягнуў жанчыну за сабой. 

На відэа бачна, што людзі на платформе спрабавалі дапамагчы жанчыне выбрацца, падавалі знакі машыністу, аднак цягнік працягнуў рух. 

Цягнік працягнуў жанчыну па платформе некалькі метраў, пасля чаго яна здаолела выбрацца. З пераломамі яе даставілі ў лякарню.

Толькі на наступнай станцыі машыніст выйшаў, каб даведацца, што здарылася. Ён быў вельмі здзіўлены, бо ў цягніку мусіла спрацаваць аўтаматычная сістэма тармажэння, якая чамусьці не спрацавала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі