З'явілася відэа з беларускімі вайскоўцамі ў Казахстане

З'явілася відэа з беларускімі вайскоўцамі ў Казахстане

Мінабароны Расіі апублікавала відэа з беларускімі вайскоўцамі ў Казахстане. Раней Мінабароны Беларусі заявіла, што яны пачалі "выкананне задач па ахове шэрагу важных аб'ектаў ваеннай інфраструктуры". Беларусы прысутнічаюць у Казахстане ў складзе міратворчых сіл АДКБ. Гэта кантрактнікі з міратворчай роты 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

На Раство Аляксандр Лукашэнка спрабаваў пераканаць суайчыннікаў, што беларускія вайскоўцы "у Казахстан прыйшлі не забіваць і нават не ваяваць", а дапамагчы казахам "спыніць братазабойчую вайну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі