З'явілася відэа, як керчанскі стралок купляў у краме патроны

З'явілася відэа, як керчанскі стралок купляў у краме патроны

З'явілася відэа, як керчанскі стралок месяц таму купляў у краме патроны (12-га калібра, якія выкарыстоўваюцца для палявання на ваўка). На ім відаць, што Уладзіслаў Раслякоў расплачваўся наяўнымі грашыма, а скрынкі з патронамі складваў у заплечнік. За паляўнічую стрэльбу Hatsan з Турцыі ён заплаціў кадя 330 долараў. У Раслякова быў адпаведны дазвол, ён праходзіў навучанне.

18-гадовы навучэнец 4-га курсу політэхнічнага каледжу Уладзіслаў Раслякоў 17 кастрычніка ўзарваў у будынку навучальнай установы самаробную бомбу (з сабой ён іх меў каля дзясятка) і адкрыў стральбу з паляўнічай стрэльбы. Загінуў 21 чалавек, паўсотні паранена. У асноўным гэта маладыя людзі, многія непаўналетнія. Калі зламыснік выкарыстаў амаль усе патроны, ён застрэліўся.

Спачатку крымінальную справу распачалі па артыкуле тэракт. Але пасля яе перакваліфікавалі на артыкул аб забойстве двух і больш асобаў.

Як пішуць "Известия", бацькоў хлопца аштрафуюць на 500 расійскіх рублёў за "неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў". Але зробяць гэта ўжо пасля пахавання.

Праваахоўнікі вывучылі камп'ютар Уладзіслава Раслякова. Апошнім запытам у пашукавіку быў "Як вырабіць самаробнае выбуховае прыстасаванне". Пра матывы ўчынку хлопца пакуль нічога невядома. Аднак ёсць інфармацыя, што над ім здзекаваліся яго аднагрупнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі