Відэа выбуху на ЦЭЦ-4 у Мінску

Відэа выбуху на ЦЭЦ-4 у Мінску

З’явілася відэа выбуху ў сераду, 6 верасня, на ЦЭЦ-4 у Мінску. Яно было зроблена відэарэгістратарам аўтамабіля і апублікаванае сайтам abw.by. Цяпер ужо вядомы дакладны час здарэння, з-за якога некалькі раёнаў сталіцы і Міншчыны засталіся без святла і вады — 10:47:20. На відэа добра бачны слуп агню і дыму, які падняўся над ЦЭЦ.

У “Мінскэнерга” аварыю патлумачылі раптоўным адключэннем абсталявання — разарваўся трансфарматар сістэмы напружання. Аднак пажару не было. Наступствы здарэння ўдалося ліквідаваць дзесьці праз гадзіну-паўтары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі