З'явілася відэа масавай бойкі беларусаў з паліцыяй у Фларэнцыі

У пятніцу з'явілася відэа масавай бойкі беларусаў з паліцыяй у Фларэнцыі. Адбылася яна перад матчам групавога раўнда Лігі Еўропы паміж "Фіярэнцінай" і мінскім "Дынама" (беларусы яго выйгралі з лікам 2:1).  

Паводле дадзеных італьянскіх СМІ, група беларускіх заўзятараў адмовілася ехаць на стадыён на аўтобусе. Футбольныя фанаты вырашылі прайсці шэсцем па горадзе. Яны заблакавалі адну з гарадскіх вуліц, многія былі нецвярозымі. З бара яны захапілі з сабой піўныя куфлі і крэслы, якія потым пачалі кідаць у паліцэйскіх, 7 праваахоўнікаў былі параненыя. 47 чалавек былі затрыманыя, а 14 арыштаваныя. У затрыманых фанатаў забралі дубінкі, дымавыя шашкі і плакат з кельцкім крыжом.

12 снежня ў Палацы правасуддзя Фларэнцыі прайшоў судовы працэс над 14 беларусамі. Усіх іх вызвалілі. Новае судовае паседжанне прызначылі на 15 чэрвеня 2015 года. На гэтым пасяджэнні беларусы могуць прысутнічаць як асабіста, так і скарыстацца паслугамі адваката, які будзе прадстаўляць іх інтарэсы. 47 затрыманых пакаралі 5-гадовай забаронай на наведванне матчаў у Італіі.

Фота — belultras.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі