З’явілася масонская Вялікая ложа Беларусі

З’явілася масонская Вялікая ложа Беларусі

25 траўня ў Мінску з'явілася масонская Вялікая ложа, піша "Наша Ніва". Беларусь была апошняй краінай Еўропы, якая пакуль не мела сваёй уласнай Вялікай ложы: беларускія масоны ўваходзілі ў расійскую структуру.

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", стварэнне Вялікай ложы Беларусі падтрымалі Вялікія ложы Літвы, Украіны ды Польшчы. Неафіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, што вялікім майстрам Вялікай ложы Беларусі стаў літаратар Сяргей Дубавец. Сам ён адмовіўся каментаваць гэтыя звесткі: "Я не маю патрэбы выказвацца".

Паведамляецца, што Вялікая ложа Беларусі плануе атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў краіне. Між тым, для сусветнага масонскага руху яна ўжо мае паўнавартасны статус.

Дарэчы, беларускімі масонамі былі вядомыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі