Зяленскі запісаў зварот з нагоды Дня перамогі над нацызмам

Зяленскі запісаў зварот з нагоды Дня перамогі над нацызмам

Уладзімір Зяленскі запісаў зварот з нагоды Дня перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне. Украінскі прэзідэнт зрабіў гэта на Хрышчаціку.

"Мы ганарымся нашымі продкамі, якія разам з іншымі народамі ў складзе антыгітлераўскай кааліцыі перамаглі нацызм, — гаворыць Зяленскі. — І мы нікому не дамо анэксаваць гэтую перамогу, не дамо яе прысвоіць".

Прэзідэнт Украіны шмат гаварыў пра вайну, якую распачала супраць Украіны Расія: "У Дзень перамогі над нацызмам мы змагаемся за новую перамогу". Праціўніка ён назваў "сумессю арды і нацызму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі