Ультыматумы Расіі непрымальныя для Украіны, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, "трэба нас усіх знішчыць, тады іх ультыматум будзе выкананы". Ён прывёў прыклад: аддаць Харкаў, Марыупаль ці Кіеў. "Ні харкаўчане, ні марыупальцы, ні кіеўляне, ні я, прэзідэнт, мы не можам гэтага зрабіць", — падкрэсліў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў умовы спынення вайны, якія выстаўляе Масква.