Зяленскі ў Данецкай вобласці ўручаў узнагароды ўкраінскім вайскоўцам
![Уладзімір Зяленскі і байцы, якія прайшлі Бахмут / president.gov.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/28f4aea05347786b3799a1f02af904bd_1687788964_extra_large.jpeg.webp?itok=_aN2AU0i)
Уладзімір Зяленскі і байцы, якія прайшлі Бахмут / president.gov.ua
26 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Данецкую вобласць. Ён уручаў узнагароды ўкраінскім байцам з падраздзяленняў аператыўна-стратэгічнай групоўкі войск "Хорціца", якія адзначыліся ў цяжкіх баях пад Бахмутам. Вайскоўцы рабілі здымкі з Зяленскім.
"Украіна ганарыцца кожным з вас. Вы — крутыя, дужыя. Нашы сапраўдныя ўкраінцы, — цытуе словы ўкраінскага прэзідэнта яго прэс-служба. — І ўсе ў дзяржаве, хто не на фронце, выдатна разумеюць, што вы робіце сёння самую складаную працу. І ўсе ведаюць, што ўсходні кірунак — вельмі складаны, тут горача. Таму я ўпэўнены, што вялікі ўнёсак у будучую перамогу зробіце менавіта вы".
Камандуючы "Хорціцы" генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі распавёў пра аператыўную сітуацыю на фронце на гэтым накірунку і пра "перспектывы яе развіцця".
![Зяленскі ў Данецкай вобласці ўручаў узнагароды ўкраінскім вайскоўцам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/b596737db21a69eaf159adbb46d9e3c4_1687788338_extra_large.jpeg.webp?itok=x2r4UsFl)
![Зяленскі ў Данецкай вобласці ўручаў узнагароды ўкраінскім вайскоўцам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/8f65bbc2012157f90b79e3c411ac20ee_1687788341_extra_large.jpeg.webp?itok=XlYea8ai)
![Зяленскі ў Данецкай вобласці ўручаў узнагароды ўкраінскім вайскоўцам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/28b55508612db8c78b4c4a5882f6cbd4_1687788960_extra_large.jpeg.webp?itok=7ZV8QDsA)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.