Зяленскі і Парашэнка сустрэліся ў Парыжы з Макронам (фота, відэа)

Зяленскі і Парашэнка сустрэліся ў Парыжы з Макронам (фота, відэа)

12 красавіка ў Парыжы ў Елісейскім палацы адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Пазней Макрон прыняў і дзейнага ўкраінскага прэзідэнта, таксама кандытата ў прэзідэнты Пятра Парашэнку.

Як інфармуе hromadske.ua, Макрон сам запрасіў Зяленскага. Мэтай сустрэчы называецца жаданне “нагадаць пра прыхільнасць Францыі да Украіны і яе гатоўнасць бачыць Украіну, якая рухаецца наперад”.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне адбудзецца 21 красавіка. Сацыёлагі сведчаць пра значную перавагу Уладзіміра Зяленскага над Пятром Парашэнкам.

Зяленскі і Парашэнка сустрэліся ў Парыжы з Макронам (фота, відэа)
Пётр Парашэнка і Эмануэль Макрон / Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі