Зяленскі: казаць аб змене ходу вайны рана

Уладзімір Зяленскі ў Ізюме / Reuters

Яшчэ занадта рана казаць аб тым, што ход вайны змяніўся, нягледзячы на хуткае вяртанне тэрыторый украінскімі войскамі, распавёў Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю Reuters.

Рана казаць аб заканчэнні гэтай вайны.

Зыход вайны з Расіяй, якая ідзе ўжо сёмы месяц, залежыць ад хуткай дастаўкі ва Украіну замежнай зброі, падкрэсліў Зяленскі. Пасля візіту ў вызвалены Ізюм ён зноў заклікаў Захад і іншыя краіны актывізаваць пастаўкі зброі.

Мы хацелі б больш дапамогі ад Турцыі, мы хацелі б больш дапамогі ад Паўднёвай Карэі. Больш дапамогі ад арабскага свету. З Азіі, — сказаў ён.

Зяленскі таксама згадаў "пэўныя псіхалагічныя бар'еры" у Германіі для паставак ваеннай тэхнікі з-за яе нацысцкага мінулага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.