ЗША абмежавалі экспарт у Беларусь небяспечнага наркотыку. Пры чым тут вайна?

Санкцыі / bimco.org
Санкцыі / bimco.org

ЗША абмежавалі экспарт у Беларусь і Расію небяспечнага апіёіду фентанілу — гэта рэчыва можа быць скарыстана для вытворчасці хімічнай і біялагічнай зброі, піша выданне Axios са спасылкай на амерыканскае міністэрства гандлю. Афіцыйна ЗША не называюць прычын забароны.

Для продажу моцнадзейнага апіяту цяпер патрабуецца ліцэнзія ўрада ЗША, дадае Washington Post. Фентаніл вядомы ў Злучаных Штатах як наркотык, які за апошнія гады прывёў да тысяч смерцяў ад перадазоўкі. Але разам з тым ён мае і законны зварот — як рэчыва, што адпускаецца па рэцэпце і выкарыстоўваецца для здымання болю.

Санкцыі таксама рэгулююць экспарт іншых хімічных рэчываў, патрэбных для вытворчасці фентанілу. Першым падобныя санкцыі ў чэрвені ўвялі краіны Еўрапейскага Саюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі