Звольнілі галоўрэда газеты Мазырскага НПЗ — затрымалі па палітычным артыкуле
![Святлана Богуш](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/news2.jpg.webp?itok=RON8aWs_)
Святлана Богуш / "Мозырский нефтепереработчик"
У газеты "Мазырскі нафтаперапрацоўшчык" з'явіўся новы галоўны рэдактар — сенатар Андрэй Шышкін. На гэта звярнуў увагу "Флагшток". Ранейшага галоўрэда — Святлану Богуш, а таксама памочніка гендырэктара НПЗ Валерыя Бойшу 10 ліпеня затрымалі сілавікі. Ім інкрымінуюць "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Андрэй Шышкін раней узначальваў мясцовую раёнку. Выданне Рагачоўскага райвыканкама славілася прапагандысцкім запалам. У выніку каля рэдакцыі нават з'явілася графіці "Рэжымныя пацукі". У першым жа нумары "Мазырскага нафтаперапрацоўшчыка" пасля прыходу Шышкіна на першай паласе выйшаў хвалебны артыкул, прысвечаны 30-годдзю прыходу да ўлады Лукашэнкі. Між тым Святлану Богуш у горадзе ведалі як інтэлектуалку, удзельніцу мясцовай каманды "Што? Дзе? Калі?".
![Уволили главреда газеты Мозырского НПЗ — ее задержали по политической статье](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/news.jpg.webp?itok=v-3-rqWM)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.