Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры

Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры

З Музея гісторыі беларускай літаратуры звольнілі дырэктара Міхаіла Рыбакова

"Завяршыўся 2020 год, завяршылася і мая праца дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Не таму што так захацеў я, а таму што так "захацелі". Афіцыйна тлумачэнняў прычын у Міністэрстве культуры мне не далі, нягледзячы на мой пісьмовы запыт на імя міністра патлумачыць прычыны", — напісаў экс-дырэктар у Фэйсбуку.

Па словах Рыбакова, 9 снежня яго выклікала начальнік аддзела кадравай работы Мінкульту Аксана Лісянкова і прапанавала напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні. У іншым разе яму пагражалі звальненнем па артыкуле.

У звароце на імя міністра кулььтуры Анатоля Маркевіча Рыбакоў напісаў, што не ведае прычынаў свайго звальнення. Ён адзначае, што дырэктарам музея стаў у лістападзе 2018 года і мае кантракт да 7 лістапада 2021 года.

У Фэйсбуку экс-дырэктар выказвае меркаванне, што звольнілі яго па палітычных матывах:

"Зрэшты, вялікі дзякуй міністру Маркевічу А. М. і начальніку аддзела кадравай работы Лісянковай А. В., якая давяла да мяне патрабаванне звольніцца і выступае актыўным цэнзарам "маральна-палітычных" настрояў сваіх калег, за маё "вызваленне" ад абавязку "выжываць" на бедны заробак работніка сферы культуры (заробкі значна ніжэйшыя, чым у медыцыне і адукацыі, але пра гэта ўсё маўчаць) і адказнасці за даволі складаны і праблемны, на момант майго ўступлення на пасаду, участак працы".

Рыбакоў піша, што не мае прапановаў працы і сыходзіць "у нікуды". 

Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры
Зварот Рыбакова да міністра культуры
Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры
Зварот Рыбакова да міністра культуры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі