Звольненыя два намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва

Звольненыя два намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва

Аляксандр Кручанаў вызвалены ад пасады першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Гэта тлумачыцца яго пераходам да іншага наймальніка, паведамляе прэс-служба ўрада са спасылкай на пастанову Саўміна №94 ад 13 лютага. 

Пазбыўся пасады намесніка міністра архітэктуры і Аляксандр Сідараў — у яго закончыўся тэрмін кантракту.

Гэтай жа пастановай Саўмін прызначыў Ірыну Асмолу першай намесніцай старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Алега Швяца — намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі