ЗША перадалі Украіне ўзбраенне для контрнаступу на поўдні — СNN

ЗША перадалі Украіне ўзбраенне для контрнаступу на поўдні — СNN

ЗША перадалі Украіне ўзбраенне для контрнаступу на поўдні, мэта якога — вызваленне акупаваных расіянамі тэрыторый. Украінскія Узброеныя сілы яго назапашвалі на працягу некалькіх месяцаў, паведамляе СNN са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Адзначаецца, што ЗША выканалі многія згаданыя запыты Кіева. У прыватнасці, былі новыя пастаўкі артылерыі, боепрыпасаў і Javelin.

Пра пакеты гэтай амерыканскай дапамогі Украіне было вядома. Аднак трымалася ў таямніцы, што пастаўкі распрацавалі часткова для забеспячэння ўкраінскага контрнаступу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі