ЗША лічаць звязанымі сітуацыю ва Украіне, мігрантаў у ЕС і "Паўночны паток — 2"

ЗША лічаць звязанымі сітуацыю ва Украіне, мігрантаў у ЕС і "Паўночны паток — 2"

Сітуацыя вакол Украіны, міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза, а таксама праект газаправода "Паўночны паток — 2" звязаныя паміж сабой. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

У кіраўніка амерыканскай дыпламатыі спыталіся, ці лічыць ён усе згаданыя падзеі "скаардынаванай геапалітычнай стратэгіяй" Масквы, якая такім чынам спрабуе аказваць ціск на Еўропу. 

"Што ж, верагодна, так. Інакш кажучы, усе гэтыя з'явы маюць месца, і яны звязаныя адна з адной", — перадае ТАСС словы Блінкена. На яго думку, міграцыйны крызіс у Беларусі, ціск на Украіну і энергетычныя падзеі напярэдадні зімы — "усё гэта складваецца разам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі