ЗША адгаварылі Украіну бамбіць Маскву — The Washington Post

Амерыканцы асцерагаюцца празмерна агрэсіўнага адказу Крамля на гэтыя ўдары / Reuters
Амерыканцы асцерагаюцца празмерна агрэсіўнага адказу Крамля на гэтыя ўдары / Reuters

ЗША адгаварылі Украіну бамбіць Маскву, піша The Washington Post са спасылкай на дакумент Агенцтва нацыянальнай бяспекі, які трапіў у сацсеткі. Украінская ваенная разведка рыхтавала ўдар па расійскай сталіцы да ўгодкаў поўнамаштабнага ўварвання — да 24 лютага. Аднак па настойлівай просьбе Вашынгтона гэтыя планы давялося адмяніць. Там асцерагаюцца празмерна агрэсіўнага адказу Крамля на гэтыя ўдары.

Сцвярджаецца, што Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны таксама разглядала магчымасць нанясення ўдару з выкарыстаннем трацілу па Наварасійску. Гэта найважнейшы порт Расіі на Чорным моры. Акцыю таксама пакуль не сталі рэалізоўваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі