Беларусь — гэта палігон для Расіі, мяркуе начальнік ГУР Украіны

Падчас вучэнняў у Беларусі / t.me/modmilby/
Падчас вучэнняў у Беларусі / t.me/modmilby/

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-маёр Кірыл Буданаў у інтэрв'ю rbc.ua выказаўся наконт Беларусі і таго, як яе выкарыстоўвае Расія. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень РФ выкарыстоўвае нашу краіну выключна для падрыхтоўкі сваіх мабілізаваных. А таксама "для пэўнага палітычнага ціску на заходнія краіны і гэтак далей".

"А з ваеннай кропкі гледжання гэта палігон, — кажа Буданаў. — Паколькі расійскія палігоны не дазваляюць адначасова трэніраваць наяўную колькасць войскаў... Па стане на цяпер ніякіх пагроз [для Украіны] з таго кірунку не існуе".

Вядома, што расійскіх вайскоўцаў у Беларусі на пяці палігонах трэніруюць больш за 500 беларускіх афіцэраў. Пасля падрыхтоўкі расіян адпраўляюць на радзіму, а ім на змену прыбываюць новыя групы мабілізаваных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі