ЗША аб'явілі новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на $2,6 млрд
![ЗША працягваюць дапамагаць Украіне / president.gov.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/4444_4.jpg.webp?itok=BwR4pv1m)
ЗША працягваюць дапамагаць Украіне / president.gov.ua
4 красавіка ЗША аб'явілі новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на $2,6 млрд. Ён прадугледжвае прадастаўленне вялікай колькасці боепрыпасаў для ракетных сістэм HIMARS, для для зенітна-ракетных комплексаў Patriot і артылерыйскіх снарадаў. У спісе таксама боепрыпасы для танкаў, мінамётаў, супрацьтанкавыя ракеты і комплексы "Джавелін", высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы, 3600 адзінак стралковай зброі і 23 млн патронаў да яе, а таксама шмат іншага.
У Міністэрстве абароны ЗША адзначаюць, што гэта "крытычна важная дапамога Украіне ў сферы бяспекі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.