Золатавалютныя рэзервы Беларусі за кастрычнік выраслі на 180 мільёнаў долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за кастрычнік выраслі на 180 мільёнаў долараў

Па стане на 1 лістапада міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 107,6 мільёны долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на 181,3 мільёны долараў ЗША (2,6%). Нагадаем, што ў верасні ЗВР знізіліся на 320 мільёнаў долараў ЗША (4,4%).

Прырост ЗВР у кастрычніку тлумачыцца зборамі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленнем чарговага траншу Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, а таксама грашыма ад продажу валютных аблігацый. Станоўча на ўзровень рэзерваў паўплывала таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

У кастрычніку ўрад і Нацбанк заплацілі па пазыках каля 290 мільёнаў долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі