Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 916 мільёнаў долараў

Залатыя зліткі / Reuters

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені 2020-га выраслі на 916,4 мільёна долараў (на 11,6%). На 1 ліпеня яны складалі $8 млрд 795 млн 700 тысяч, паведамляе прэс-служба Нацбанка. Падкрэсліваецца, што гэта папярэднія звесткі. У траўні ЗВР знізіліся на 0,05% ці на 3,7 млн долараў.

Золатавалютныя рэзервы ў першы месяц лета павялічыліся за кошт паступлення сродкаў ад размяшчэння Мінфінам еўрааблігацый, а таксама дзякуючы падаражанню манетарнага золата.

У чэрвені ўрад і Нацбанк заплацілі па знешніх і ўнутраных абавязацельствах каля 287 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.