Зноў цюбінг: на горцы ў Лагойску школьнік атрымаў цяжкія траўмы галавы
![Катанне на цюбінгу можа прывесці да траўмаў, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/tubing_15_01.jpg.webp?itok=Th9ooExD)
Катанне на цюбінгу можа прывесці да траўмаў, ілюстрацыйнае фота / regionorel.ru
Цяжкую чэрапна-мазгавую траўму атрымаў падчас катання на цюбінгу з горкі васьмігадовы хлопчык. Падрабязнасці надзвычайнага здарэння, якое адбылося ў Лагойску, расказалі ў Следчым камітэце.
Стрыечныя браты 8-мі і 11-ці гадоў каталіся напярэдадні днём на цюбінгах з горкі. Па дарозе дадому вырашылі яшчэ спусціцца з горкі ў лесе. Пры спуску цюбінг выскачыў з-пад малодшага дзіцяці, хлопчык упаў на зямлю і пакаціўся ўніз. Ад удару ён страціў прытомнасць.
Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, дыягнаставалі ў дзіцяці цяжкую ЧМТ. Хлопчыка забралі ў лякарню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.