Аўтамабіль з двума рыбакамі з'ехаў у Сож

Аўтамабіль з'ехаў у раку Сож

Аўтамабіль з'ехаў у раку Сож / АСВОД

У Веткаўскім раёне ў раку Сож з'ехаў аўтамабіль з двума рыбакамі, паведамляе АСВОД.

У чацвер, 25 ліпеня, двое мужчын рыбачылі каля вёскі Аднаполле Веткаўскага раёна. У нейкі момант аўтамабіль, у якім яны сядзелі, з'ехаў у ваду.

Кіроўцу і пасажыру, як паведамляецца, удалося выбрацца з машыны самастойна.

А вось сам аўтамабіль з вады на бераг дасталі вадалазы Веткаўскай выратавальнай станцыі АСВОД і ратавальнікі МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі