Вы тут

У Мінску трохгадовы хлопчык катаўся на цюбінгу і атрымаў цяжкую траўму галавы

Падчас катання з горкі / З архіву Еўрарадыё

У Мінску трохгадовы хлопчык катаўся на цюбінгу і атрымаў цяжкую траўму галавы. Дзіця ўпала і ўдарылася галавой аб заледзянелую зямлю, цяпер знаходзіцца ў бальніцы. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося ўвечары 8 студзеня ў раёне вуліцы Янкі Брыля. Дзеці там каталіся з горкі. Хлопчык быў са старэйшым братам і маці.

З горкі трохгадовы хлопчык спускаўся на цюбінгу разам з братам. Ён не ўтрымаўся і ўпаў з яго. Пра кепскае самаадчуванне сказаў толькі калі вярнуўся дахаты. Маці выклікала хуткую дапамогу.

СК праводзіць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца відавочцы здарэння. Падкрэсліваецца, што месца, дзе каталіся з горкі дзеці, не прызначана для такіх мэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.