У Італіі затрымалі беларуса, яму пагражае экстрадыцыя
![Беларуса знайшлі ў горадзе-курорце Езала](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/jesolo-hd.jpg.webp?itok=xbILhOue)
Беларуса знайшлі ў горадзе-курорце Езала / veneto.info
У Італіі затрымалі беларуса, які на радзіме быў у вышуку. Паліцыя знайшла мужчыну ў горадзе-курорце Езала, размешчаным на ўзбярэжжы Венецыянскага заліва ў Адрыятычным моры. Там якраз павялічылі кантроль праз вялікую колькасць турыстаў, і ў беларуса праверылі дакументы. Агулам затрымалі 5 замежнікаў, якія аказаліся ў вышуку.
У Беларусі мужчыну абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Ён павінен адбыць пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі. Іншай інфармацыі пра беларуса італьянская паліцыя не паведамляе.
![У Італіі затрымалі беларуса, яму пагражае экстрадыцыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Jezalo1.jpg.webp?itok=At46NP2z)
italia.it
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.