Вы тут

Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,6 млрд долараў

Фота: pixabay.com

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасня складаў 16,6 мільярда долараў (на 1 жніўня — $16,5 млрд). З пачатку года ён зменшыўся на 173,1 млн долараў (з улікам курсавых розніц), ці на 1%. Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасня складаў 44 млрд рублёў (на 1 жніўня — 42,1 млрд). У параўнанні з пачаткам 2018-га ён павялічыўся на 1,8 млрд рублёў, або на 4,3%, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

За першыя восем месяцаў бягучага года было ўзята знешніх дзяржаўных пазыкаў на суму 1 млрд 632 млн 500 тысяч долараў (найбольш ва ўрада і банкаў Расіі — амаль 614 млн долараў). За гэты ж перыяд на пагашэнне знешняга дзярждоўгу выдаткаваны 1 млрд 637 млн долараў.