Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў калядны кліп (глядзець)

Напрыканцы 2014 года Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў сваё другое відэа на песню "На Каляды".


"Я, мусіць, самы шчаслівы кампазітар Беларусі, бо выдатныя паэты мне самі дасылаюць свае вершы. Уладзімір Пракопавіч прапанаваў мне новы твор і я лічу, што гэта проста падарунак лёсу. Атрымалася простая гісторыя пра тое, што павінна адбывацца на Каляды і пра цуд, які абавязкова здзейсніцца ў гэты дзень!" — распавёў Вайцюшкевіч парталу tuzin.fm.

Рэжысёр кліпа, у якім распавядаецца пра жыццё ў маленькім гарадку, пажадаў застацца невядомым.


Нагадаем, 12 студзеня ў музыкі мусіў адбыцца калядны канцэрт. Аднак, на жаль, ён адменены.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі