Вайцюшкевіч традыцыйна выпусціў калядную песню на словы Някляева

Вайцюшкевіч традыцыйна выпусціў калядную песню на словы Някляева

Традыцыйна да Калядаў Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў новую песню і кліп на яе. Твор называецца "Пад ялінкай", а напісаны ён, таксама традыцыйна для калядных твораў Вайцюшкевіча, на верш Уладзіміра Някляева. Анімацыю для кліпа намаляваў Андрусь Такінданг

"Прысядзьце, сагрэйце адно аднога абдымкамі ды падумайце пра тое светлае, што абавязкова адбывалася з вамі. І няхай калядная знічка прынясе здзяйсненне жаданняў!" — напісана ў анатацыі да відэа. 

Прыгадаем яшчэ некалькі святочных кліпаў Вайцюшкевіча, прымеркаваных да Калядаў. Для падняцця настрою!

Тры гады таму гэта была песня "Валёначак Святога Мікалая", якю музыка выканаў разам з гуртом "Разбірае сэрца пацана".

А сапраўдным хітом стала песня "На Каляды", выпушчаная напрыканцы 2014-га. Для яе намаляваны прыгожы кліп — пра перадсвяточнае жыццё ў беларускім мястэчку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі