Вы тут

Зміцер Вайцюшкевіч выпусціць альбом для дзяцей на вершы Аляксея Пысіна

Зміцер Вайцюшкевіч / Еўрарадыё

Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе новы альбом для дзяцей на вершы паэта Аляксея Пысіна. Лонгплэй мусіць выйсці ўжо вясной. Пра гэта музыка паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё:

“Апошні вялікі дзіцячы праект мной быў зроблены 10 гадоў таму (“Мой сябра Анёлак”, — рэд.), і за гэты час ніводны музыка не зрабіў нічога для беларускамоўных дзетак, — абураецца Вайцюшкевіч. — Зноў вяртаемся а свята беларускай мовы”. 

Па словах музыкі, ён “сапраўды сутыкнуўся з вельмі ціквым матэрыялам, якім хацелася б падзяліцца”:

“Калі б вакол мяне было сотні музычных праектаў, зробленых класна, я б не лез. Я б шукаў вольную прастору. А паколькі гэтага не хапае, гэтага мала, я гэта раблю”, — чамусьці апраўдваецца Зміцер.

Аляксей Пысін — беларускі паэт з Магілёву. Ваяваў на фронце, быў двойчы паранены. Выдаў 12 кніг, у тым ліку 6 паэтычных зборнікаў для дзяцей.

Бліжэйшы канцэрт Змітра Вайцюшкевіча пройдзе 8 сакавіка ў ДК імя Шарко. Апроч альбома для дзяцей музыка рыхтуе электронны LP на вершы Алеся Разанава, робіць музычныя калабарацыі з Аняй Шаркуновай, Мікітам Найдзёнавым і Віталём Рыжковым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.