Вайцюшкевіч прэзентуе трэці альбом на вершы Някляева
Пра тое, чым кранула лірыка Уладзіміра Някляева, гаворым са Змітром Вайцюшкевічам.
24 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новую праграму “Зорка Дзіва” на вершы паэта Уладзіміра Някляева. У альбом, запісаны з варшаўскім струнным квартэтам, увайшло 13 лірычных кампазіцый. Мінская прэзентацыя на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры імя Шарко пройдзе ў суправаджэнні WZ-Orkiestra.
Чым адметная новая сумесная праца Вайцюшкевіча і Някляева? Чаму альбом запісваўся з варшаўскім струнным квартэтам і ці пачуем мы на прэзентацыі ў Мінску арыгінальнае “варшаўскае” гучанне праграмы? Што, апроч новай праграмы, пачуюць прыхільнікі Вайцюшкевіча на канцэрце ў Мінску?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Зміцер Вайцюшкевіч.