Зламыснікі вывезлі ў лес і абрабавалі ўкраінскага гастарбайтара

Як піша "Брестская газета", 44-гадовы жыхар Чарнавіцкай вобласці вяртаўся на радзіму з заробкаў. Аднак на пераходзе "Махро" беларускія памежнікі накіравалі яго ў кансулят, бо ў мужчыны былі праблемы з дакументамі.



Па дарозе ад мяжы яго падабралі на машыне два невядомыя і адвезлі ў лес непадалёк. Сілай яны забралі ў пацярпелага тысячу долараў і мабільнік.



Праз некалькі гадзін пацярпелы ўкраінец дабраўся да міліцыі. Па гарачых слядах праваахоўнікі выявілі і затрымалі зламыснікаў. Імі апынуліся мясцовыя жыхары — 32-гадовы прадпрымальнік і 31-гадовы механізатар. На іх пачалі крымінальную справу. За рабаванне мужчынам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі